Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

ЧЫРВОНААРМЕЙЦЫ

Ціха рэе —
Палымнее
Сьцяг чырвоны.
Пад ім роем
Чынным строем
Раюць тоны
Песьняў волі…
Роўным полем
Грамадою
Йдзе паходам
Звод за зводам
З прагай к бою
Полк чырвоных.
Шчэць стальная
Адбівае
Ў блісках цёмных
Промень сонца.
Жар бясконца!
Стома давіць!
Ўсё ж ня ўбавіць
Моцнай прагі
І адвагі,
Што ў іх сэрцах.
Ступ за ступам
Ідуць купай
Ў бой да сьмерці