Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/152

Гэта старонка не была вычытаная

І край свабодным захавалі
І людзям волю зьбераглі,
Хоць многіх мёртвымі схавалі
Ў глыбі халоднае зямлі…

Падзякі поўная, дзяўчына —
Сама ткачыха й стала ткаць
Штандар чырвоны ад краіны
Ваякам слаўным дараваць.

І трэці тыдзень зраньня к ночы
За пільнай працаю ідзе…
Хутчэй, сястрыца! Прагнуць вочы
Твой дар ваякам паглядзець!

Менск, 1920

|}