Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/166

Гэта старонка не была вычытаная

ХМУРЫНКА

Вецер хмурынку па небе жане
Ў ціхую даль ды гавора:
„Плавай, галубка, па моры —
Ў чыстай, свабоднай яго вышыне,
Покуль паціхай я пробую дзьмуць,
Буры ня чуючы дзікай, —
Будзь ты шчасьлівай вялікай,
Рэзвай, вясёлай і вольнаю будзь.
Цешся хвілінаю стрэчнай аднэй,
Покуль яшчэ над зямлёю:
Скора спадзеш ты вадою,
І капля за капляй пап‘ешся зямлёй“.

Капыль, 1909