Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/178

Гэта старонка не была вычытаная

II

унутры

Ідзеш ты ім, глядзіш наўкруг —
Сьляпіць багацьце твае вочы.
У час спачынку, ў час рабочы —
Людзей гультайных гулкі рух.
Ядвабы, золата і пух,
Мяхі, моноклі, дыямэнты…
Пакроі вопратак к мамэнту,
Кафэ, салонныя акцэнты —
Давольства збытачнага дух…
І помеж тут, з дню-ў-дзень, аднак,
Ў благой паношанай адзежы
Пакорна моляць даць на ежу,
Хоць колькі-небудзь, хоць мядзяк.
Ня так даўно былі яны,
Як мае быць, пры цяжкай працы,
Пасьля за панскае багацьце
Сабралі ўсіх іх для вайны,
Дзе пяць гадоў другім ў карысьць
Братоў зарубежных зьнішчалі
І самі дзе папакідалі
Здароўе й сілу, каб рабіць,
Каб працай ўласнаю ізноў
З сям‘ёю ўпрогаладзь карміцца…
І мусяць вось цяпер ў сталіцы
Прасіць падмогі ў багачоў.