Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/181

Гэта старонка не была вычытаная

IV

IM GRÜNEWALD — У ЗЯЛЁНЫМ ЛЕСЕ

Я стаю, заварожаны шумам лясным,
І гайдаюся ў рыхт па кірунку дзяроў,
Што схіляюцца нізка пад ветраны ўздым
Да абголеных ‘шчэ нізкарослых кустоў.

Праз кароны з калюк сее сонца прамень,
Як праз рэшата сыплецца ўніз на мяне,
Быццам ў душу стараецца глянуць мне дзень,
Поўны дыху жыцьця, якіх шмат на вясьне.

Піскам развым з вяршын стройных, гладкіх сасён
То адтуль, то адсюль пташкі сьпеў падаюць
І ў музычнасьць ад шуму жывую гармонь
Мэлёдыйнай струёю між дрэўцаў ліюць.

Дзесь здалёк — чуць даходзіць ка мне ў шуме хвой —
Горад-волат ў каменным закуцьці гняцьця,
Ня спыняе ўздымаць рух агромністы свой,
Рух людзкога, як мора, жыцьця.

Рэзкім сьвістам гудок ад заводаў наўзрэз
Цераз дахі дамоў, праз узьюшаны пыл
Мчыцца роўна і проста кірункам на лес,
Колькі мае для лёту з прыроды ён сіл.

Ў гэтым гудзе яго адчуваецца штось,
Чаго шолам лясны ня зглушае сабой.
І што ў душу маю прабіваецца скрозь
Ды ўздымае у ёй гардзялівы настрой,