Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/190

Гэта старонка не была вычытаная

ПАЖАРЫСКА

Вось і пажарыска: агнёвыя сьцежкі
Як гладкае поле ляжаць.
Усюды дымяцца яшчэ галавешкі
І печы, як страхі, стаяць.
Бяз толку валяюцца хатнія рэчы:
Паломаны столік, тапчан,
Саганчык з капустаю вынуты з печы,
Старэнькі, падраны лахман.
Дзе яблынь шкілеты, дзе ліпы, рабіны
Нахмурана, ціха тырчаць;
Як рукі старэчыя, зьвісьлі галіны,
На попел, на сажу глядзяць.
А вот і хлявок, дзе кароўка рыкала;
Звуглёная шула дыміць,
А вунь, дзе нядаўна гуменца стаяла,
У кучы салома курыць.
Трасуцца і плачуць галодныя дзеці,
А бацька? — вачам хоць ня вер,
Бяз долі у горы век зжыў ён на сьвеце,
Што-ж будзе з няшчасным цяпер?
Глядзіць ён у жалі на голу зямельку,
Дзе хатка старая была,
Што грэла яго даражэньку сямейку
І маткаю роднай была…
І як-жа цяпер з гэтым месцам расстацца, —
Так цяжка яго пакідаць, —