Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/201

Гэта старонка не была вычытаная

Промень страшны агню ад Прыпеці к Дзьвіне —
Стараны мае рэчкі адбіцьце ў вадзе,
Хай патомак загляне ды іх пракляне,
А аб шчасьці людзкім рэч сваю павядзе…
Нам судзіў цяжкі лёс жыць ў ліхія часы,
Працярпелі ўсяго, больш ня будзем цярпець!
Пачнем з вераю жыць, што калісь будзем мець
Долю шчасную й жыцьце паўное красы…

Пецярбург, 1915

|}