Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/237

Гэта старонка не была вычытаная

РАДЗІМА ПРАЦОЎНЫХ

Калісь буржуі і паны
Гразілі нам ў руках з дубінай
Стаяць за цэласьць стараны,
Ахоўваць „мілую“ айчыну.
Айчына-ж то — быў іх спакой,
Было іх шчасьце і багацьце
Й за іх на сьмерць і ў згібны бой
Павінны мы былі зьбірацца,
Бяз хлеба кінуўшы сваіх
Ў хацінцы беднай і убогай
На помач марную „сьвятых“,
На ласку некую ад „бога“.
І дзікай сілай гналі нас
Супроць такіх, як мы, працоўных,
Якіх цкавалі ў гэты час
На нас, бы ворагаў іх кроўных.
І йшлі мы ў бойку, часта йшлі,
Жыцьцё нясучы на ахвяру
Працоўных роднае зямлі,
Але заціснутай, бязтварай;
І гіблі соткі тысяч нас,
Чужых айчыне, яе мэтам —
Каб долі чорнае абраз
Вісеў нярушна па-над сьветам…
Мінуў той час, калі прыгон
Давіў нас сілаю драпежнай,