Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/253

Гэта старонка не была вычытаная

ЧЫРВОНЫ МАК

Чырвоны мак пылае у гародзе
І, к сонцу звонікі працёгшы,
У сэрцы спадзеў сьветлы родзе
Ў таго, хто духам занямоглы.
Чырвоны мак, пасаджаны на градах,
З зямлі выносіць чырвань кроўны
Людзкіх, праліўшых кроў грамадаў
Ў прыгон цяжкі, многавякоўны.
Чырвоны мак — чырвоная надзея,
Красу наступных дзён мулюе,
Жывым штандарам пламянее
Прад тым, хто к гэтым днём кіруе.
Чырвоны мак нязьменная расьліна —
Абойме кветам яркім, чыстым
Свабоды вечную айчыну
Ў нястухным сонцы, прамяністым.
Чырвоны мак пылае у гародзе
І, к сонцу звонікі працёгшы,
Заве ўсіх к Сонцу ды к Свабодзе,
Хто сьпіць, няволі ‘шчэ ня змогшы.

Менск, 1921