Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/254

Гэта старонка не была вычытаная

РАСЬСЬВІТАНЬНЕ

Над гаем зьвіс чырвоны полаг
І ўбраў адзеньнем надзвычайным
Абшары вольныя вакола.
Падняўся сьпеў і гоман раньні
На ўзвышшы дрэў, ў кустох, у жыце,
— Устаньце, йдзіце!
Пранёсься зоў трубы галоснай
Да хат панурых, фабрык шумных
І рух развойны,
І вокліч моцны,
Людзей устаўшых
І гоман ўзьняўшых
З пяяньнем птушак шчыльна зьліўся.
А промень палы
Па-над галам
Пекным, дзіўным,
Рэўлюцыйным
Сьцягам вольнасьці спусьціўся.

Менск, 13/V 1921