Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/260

Гэта старонка не была вычытаная

IV

паўстаньне

Над сьветам рэе Сьцяг Чырвоны,
Вакол уздымаючы паўстаньне
Супроць вяковага прыгону,
Супроць няволі панаваньня.
Кіпучай хваляю, бурлівай
Маўчлівы гнеў людзкі рухае,
Шырокі шлях да мэт шчасьлівых
Агнёвай помстай пракладае.
Пакорны раб ўстае да бою,
Рвучы вакол свае аковы,
І ўжо вітае над зямлёю
Жыцьця уклад свабодны, новы.
Глыбокай ночы гінуць стоны,
І сьвет стары пры тым канае.
А Сьцяг паборы, Сьцяг Чырвоны,
Дарогу новаму ўбірае.
Настрэчу-ж, гэй, яго прыходу
Нясеце шчырае вітаньне,
Няхай вакола за Свабоду
Расьце кіпучае паўстаньне!

Менск, 1921

|}