Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/272

Гэта старонка не была вычытаная

ВЕЧНАЕ

Ўперадзе сьвецяць агні —
Лашчаць праглівыя ўзрокі,
Надзяць!
Чорныя цяжкія дні
Дзесьці далёка-далёка
Ўзадзе.
Думак рашучых пласты
Скрэплены кроўю, жалезам
Зьвіты.
Сочаць руінай масты,
Шлях да ўзвароту адрэзан —
Квіта!
Стальлю расплаўленай гмах
Скрэпім. Палкія душы —
Гартам.
Хто перапыніць наш шаг,
Толькі паходняю рушым
Ўпарта?
Сілы ўжо гэткай няма,
Радаў ніякіх ня стане —
Годзе!
Ў сьвеце грамада сама
Волю ў жыцьці-акіяне
Родзіць.
Полымем зыркіх агнёў
Ў далі блакітныя мкненьні —
Стрэлам.