Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/276

Гэта старонка не была вычытаная

БУДАВАНЬНЕ

Зьлітна, згушчана, зьяднана,
Як цамэнтам, прагным пэнтам
Да змаганьня,
Будаваньня
Скалыхнулася грамада
Промэтэем —
Вяліканам!
І кранула
З громам, гулам,
Нястрыманым
Вадаспадам,
Паднялася
Пяруновай агнявеяй!
І ўздыбіла
Перад намі
Прытаёнае вякамі —
Трохвярстовымі хібамі
Хваль узбуранае мора…
Вочы ўгору!
Гучней стукі!
Зьлітна, згушчана, зьяднана
Пад націскам вялікана
Стогне-рвецца слой цалінны
Векавечнае дзярніны
Загартованым нарогам…
І грымоча бурна, строга