Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/277

Гэта старонка не была вычытаная

Раскалыханай грамады
Падлятаючае рэха
Волятворчага пасьпеху.
Непарухныя пасады
Нікнуць, гінуць, прападаюць…
Толькі вогнішчам палаюць
Разгарачаныя вочы!
Ды ляскоча
Молат важкі сілай грому…
І сьмяюцца маладому
Аднаўленьню,
Будаваньню
Сонца яснага праменьні
Й зор бліскучае мірганьне.

23/IV 1923

|}