Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/281

Гэта старонка не была вычытаная

ДЭЛЕГАТКА

Дэлегаткай вясковаю? —
Чаму ж не — сход намечвае!
Трэба йсьці жыцьцю новаму,
Трэба йсьці насустрач яму!

Прыкрапіліся цёмныя
Да кудзелі, да кужалю,
Век сядзелі бязмоўнымі,
У бядоце нядужалі.

Да політыкі — дзе табе!
Гэта рэч — не жаночая.
Толькі з кухняю, з дзеткамі,
Толькі к хаце прыўрочана.

Зацірала натужная
Мізгатня кожнадзённая;
Вазганіна лапцюжная,
Калатніна суконная…

А цяпер, годзе, будзе ўжо!
На пуціну шырокую
Стаць кабеціне суджана…
Покуль быць збоку ёй?

Што цярпела — ня здарма то,
Крэпла ўсё-ж пераконаньне…