Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/286

Гэта старонка не была вычытаная

ДЭМОНСТРАЦЫЯ

Адзін, другі, дзесятак будзе
Чырвоных сьцягаў з надпісамі,
Лунаюць ўповерсе, дзе людзі
Йдуць вёскай стройнымі радамі.

Ў сярмягах, ў лапцях, ў белых сьвітках.
Старыя, юныя й кабеты,
Парадкам, чынна, нібы ў зьвітках,
Вясёлым настраем адзеты.

З адкрытых губ нясуцца зыкі
Галоснай трэльлю, стройна, ўдала:
„Вакол абдыме сьвет вялікі
Чырвонь Інтэрнацыянала.

Паўстануць сьпячыя к змаганьню,
Парваўшы скрэпы злой няволі
І будзе вечна панаваньне
Па ўсёй зямлі шчасьлівай долі“.

Пяюць, і здэцца, ў песьню душы
Яны ад радасьці ўкладаюць,
Клапоты буднічныя глушаць,
Чуцьцё самотнае зганяюць.

Абданы скрозь адным пазывам,
Які ўсіх лучыць і гуртуе
І прагу ў сэрцах к днём шчасьлівым
З адвагай кропкай ў іх гатуе.