Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/306

Гэта старонка не была вычытаная

Я ЖЫВУ

Я жыву ў квятох валошкі,
Ў сьпелым жыце між дарожкі,
У пшаніцы спалавелай,
Ў грэчцы пахкай, ў грэчцы белай.

Жыву ў рэчцы, ў яе мкненьні,
Ў лісьцях вербных шалясьценьні,
У вятрыску ціхавейным.

Я жыву у ясных зорах,
Ў неаглядных тых прасторах,
Што павісьлі парасонам
Над квітучаю зямлёю,
Нібы сходзячыся з ёю.

Я жыву у ясным сонцы,
Ў яго праменнай каронцы
Ў яго сіле незьмяранай;
У вясёлцы, ў зордарожжы,
Ў іх нязьмераным разложжы.

Я жыву у шчабятаньні
Пташак рэзвых цёплым раньнем,
Ў шумным боры, ў калыханьні,
Дрэў стогодніх ў стройным гудзе.