Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/319

Гэта старонка не была вычытаная

СЫМФОНІЯ

Мята, ружа, півонь,
Вішань сьпелых чырвонь —
Пах, мілаваньне…
Ветру повей ў лісткох,
Дрэўца ціхенькі ўздох —
Рух, калыханьне…
Пчолка, стрэлка мігнуць,
Нітку лёту саўюць —
Струн трапятаньне…
Кропку-роску ў сату
Ўгледзяць і на ляту —
Спуск, ападаньне…
Золата-луч пральле
Сонца на ліст, гальле —
Спор, пукаваньне…
Мошка, мушка, жучок
Сонца рвуць касьнічок —
Рай, лікаваньне…
Зложаны, зьліты сьпеў
Іх між кветак, між дрэў —
Жыцьце, іграньне…
Радасьць, уздым, благадаць,
Прага ў паху растаць —
Вечнасьць яднаньня…

Капыль, 20/VI 1923