Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

Дні і ночы няупынна
Аддаваць рабоце…
Няма працы… Цяжка гэта
Мне цяпер бяз меры,
Бо ў ёй лёс мой, мая мэта,
Ў ёй спадзеў і вера.

|}

У гэтых сумных разважаньнях добра схоплена псыхолёгія працоўных мас, для якіх работа — галоўная моральная падстава жыцьця. Калі ў пляне індывідуальнага існаваньня праца дае жыцьцю пэўнае этычнае напаўненьне, дае яму сэнс і мэту, то ў пляне грамадзкім праца адыгрывае ролю зьвязваючага цэманту, які злучае паасобныя індывідуумы ў суцэльны колектыў, прасякнуты адзінствам настрою. Гэта солідарнасьць рабочых на грунце аднолькавага працоўнага быту асабліва трапна паказана пісьменьнікам у яго романе „Сокі цаліны“. Тут малюецца, напрыклад, як герой роману Рыгор Нязвычны „падглядаў у хаосе зыкаў, у пары і дыме, у цяжкай духаце — сілу бунту, віраваньне магутных падзей. Разам з атручаным паветрам улівалася гэта сіла ў нутро рабочых, віравала, разьюшвала кроў, запальвала прагу, узьнімала пачуцьцё“.

Так абмалёўка працы ў Цішкі Гартнага пераходзіць у абмалёўку рэволюцыйнага ўздыму. Рэволюцыя, яе паступовае нарастаньне, зьяўляецца другой стрыжнёвай тэмай пісьменьніка, якая шчыльна злучана з першай. Гэта другая тэма таксама знайшла ў яго рознастайнае выяўленьне.

Беларускі аўтар, папершае, у тыповых вобразах паказвае нам соцыяльныя ўмовы, якія дэтэрмінавалі рэволюцыйны рух; ім мастацка абмаляваны соцыяльныя супярэчнасьці вёскі і гораду мінулых часоў. Цішка Гартны ня ведае монолітнага сялянства; ён яскрава выяўляе распластаваньне вёскі на кулацтва і бядняцтва. Напрыклад, у романе „Сокі цаліны“ фабульнай падставай зьяўляецца абрысоўка „бацькавай волі“, сямейнага дэспотызму, які прымушае Зосю ахвяраваць імкненьнем свайго сэрца; але гэта сямейная драма, як зазвы чай, у Цішкі Гартнага разгорнута на пэўным соцыяльным фоне, паказаны соцыяльныя спружыны барацьбы кулацтва і бядняцтва, якія абумовілі сямейнае няшчасьце Зосі, супроць яе жаданьня