Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

багатымі бацькамі выданай замуж за кулацкага сына. Аналёгічная ідэёвая схэма барацьбы процілеглых элемэнтаў вёскі пакладзена ў аснову драмы „Хвалі жыцьця“ і „Соцыялістка“.

Вострым аналізам ускрывае Гартны таксама і соцыяльныя супярэчнасьці дарэволюцыйнага гораду, і тут на першы плян высоўваецца ім змаганьне працы і багацьця. Сакавітымі фарбамі рысуе пісьменьнік соцыяльную прорву, якая аддзяляла эксплёататараў ад прыгнечаных. Ён імкнецца зафіксаваць розныя соцыяльныя шрубы, з якіх складалася кола вялізнай машыны гораду. „Працоўная часьць гэтай машыны, — чытаем мы, напрыклад, у романе „Сокі цаліны“, — вярцелася ў віры творчасьці, у напружаным змаганьні за кавалак хлеба. А там, у цэнтры, у багатых кварталах, людзі яшчэ спачывалі пры адчыненых вокнах, у мяккіх пасьцелях, абароненыя другімі ад назойлівых клапот жыцьця. Іх ня будзілі гудкі ды сырэны, ня трывожылі вымаганьні быцьця. Ранак будзіў ваколіцы, пачынаючы з іх працоўны дзень. Горад, як і ўся дзяржава, як усё чалавецтва, дзяліўся па стане людзей на дзьве паловы, рэзкія, адмяжованыя адна ад другой. Між гэтымі паловамі ляжала глыбокая канава-разьдзел. Жыцьцё нясупынна паглыбляла яе, адначасова варушачы абодва станы“.

Абмалёўка соцыяльных супярэчнасьцяй вёскі і гораду зьяўляецца тым фонам, на якім разгортваюцца ў Цішкі Гартнага падзеі рэволюцыйнага руху. Гэтыя падзеі распадаюцца ў яго на некалькі момантаў: сялянскі аграрны рух, рабочы рух у горадзе, грамадзянская барацьба за Кастрычнік, умацаваньне заваёў Кастрычніка — вось тыя паасобныя стрыжнёвыя лініі, па якіх разьвіваецца ў Гартнага тэма рэволюцыйнага змаганьня.

Сялянскі аграрны рух і рабочы рух асабліва шырока паказаны ў романе „Сокі цаліны“. Цішка Гартны, абмалёўваючы жыцьцё мястэчка Сілцоў, выводзіць тут цэлую галярэю мясцовых рэволюцыянэраў, абрысоўвае іх дзейнасьць, якая выяўлялася ў пашырэньні проклямацый, у наладжваньні дэмонстрацый, барацьбе з паліцыяй і г. д. Другім топографічным цэнтрам таго ж роману зьяўляецца горад Рыга, дзе на фоне агульнага гарадзкога жыцьця паказаны рабочы рух: сходкі, нала-