Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

прымае актыўны ўдзел у агульнай забастоўцы. Увесну 1906 г. Гартны, безмаль дзевятнаццацігадовы юнак, уваходзіць у камітэт Капыльскай організацыі соцыял-демократыі і з гэтага часу прымае ўдзел у рэволюцыйным рабочым руху; у 1913 г. ён робіцца членам міжраённага аб‘яднаньня с.-д. у Пецярбурзе. Вышаўшы на інтэрнацыянальны шлях барацьбы рабочай клясы за сваё вызваленьне, Гартны адначасова не пакідае і межаў нацыянальных, — яму дорага было вызваленьне яго шматпакутнай бацькаўшчыны — Беларусі. Апроч удзелу ў агульным рабочым руху, ён з 1908 прымае ўдзел і ў беларускім адраджэнцкім руху, становячыся з гэтага часу сталым супрацоўнікам „Нашай Нівы“. Калі ў 1917 г. пад націскам працоўных разбурылася самаўладзтва, Цішка Гартны увесь захапляецца рэволюцыйна-грамадзкай дзейнасьцю, працуючы, як член комуністычнай партыі, на адказных мясцох фронту грамадзянскай вайны… Адгрымелі гарматы гэтай вайны, жыцьцё савецкай дзяржавы пачало ўваходзіць у паласу спакойнага будаўніцтва, — на руінах старога трэба было будаваць новы гмах соцыялістычнай гаспадаркі і культуры, і ў гэты момант Цішка Гартны знаходзіцца ў першых шэрагах будаўнікоў, яму даручаюцца самыя адказныя пасады: у 1919 г. ён робіцца першым старшынёю Савету народных камісараў Беларусі, потым ідзе кіраўніцтва Беларускім дзяржаўным выдавецтвам адказная праца ў Наркамасьветы і г. д.

Такім чынам, на ўсім жыцьцёвым шляху пісьменьніка каляровай істужкай разгортаецца праца рэволюцыянэра і будаўніка грамадзкае ў яго дзейнасьці пераважае асабовае, індывідуальнае.

Узятае ўцалку ўсё жыцьцё Цішкі Гартнага запоўнена адным зьместам. На сваіх плячох яму прышлося вынесьці ўсю цяжкасьць патройнай барацьбы: барацьбы за фізычнае існаваньне, за свой мастацкі талент і за вызваленьне рабочай клясы і працоўных Беларусі. У вогнішчы гэтай барацьбы сапраўды загартавалася асоба пісьменьніка, загартавалася яго воля, выпрацавалася магутная актыўнасьць, выхавалася жалезная мэтаімкнёнасьць да перамогі. Беларускі пісьменьнік у