Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

сваім жыцьці сапраўды прадстае перад намі, як Гартны: гэты літаратурны псэўдонім дае нам як-бы згустак яго носьбіта.

Вытокі творчасьці Цішкі Гартнага пачынаюцца яшчэ ў данашаніўскі дарэволюцыйны пэрыод беларускай літаратуры.

У 1913 годзе ў Пецярбурзе вышаў першы зборнік яго лірычных твораў пад назваю „Песьні“, дзе Цішка Гартны выступае пераважна як пясьняр асобавых індывідуальных перажываньняў: тры чвэрці зборніка займаюць „Песьні каханьня“ і потым „Жальбы і жаданьні“; разьдзел „Песьні працы“ таксама грунтуецца на асабовай аўтобіографічнай падставе („Песьні гарбара“, „Гарбар на вандроўцы“ і інш.). Шчыры лірызм, які бруіць непасрэдна з самага сэрца, становіць сабою дадатны бок гэтых першых песень Цішкі Гартнага, але ідэёвы бок іх вызначаецца вузкасьцю: вычэрпваецца двума мотывамі — мотывамі працы і свабоды, прычым свабода бярэцца як нейкае абстрактнае паняцьце:

Я убачыў яе аддалёк
Сярод ночы цямлівай, глухой,
Што ўбірала яе ў цёмны змрок
пяяла літаньні над ёй.

(„Свабода“).

Калі свабода стала фактам, калі адбылася рэволюцыя, то яна акрыліла музу песьняра; зьявіліся новыя крыніцы яго творчасьці; з гэтых жыватворчых крыніц вынікаюць „Песьні працы і змаганьня“ (Бэрлін, 1922 г.).

Тут дыяпазон творчасьці поэты робіцца значна шырэйшым. „Песьні працы і змаганьня“ грунтуюцца ня толькі на аўтобіографічнай аснове: апроч працы гарбара, якая была знаёма Гартнаму па асабістай спробе, тут абмаляваны і другія працоўныя процэсы („Каваль“, „Ткачыха“, „Песьня жняі“, „Касьба“ ды інш.); кола назіраньняў поэты значна павялічваецца.

Узятыя ў цэлым песьні першага разьдзелу — гэта натхнёны гімн працы: у іх адбіта псыхолёгія працоўнага чалавека, абмалявана трагедыя беспрацоўя, якое нясе з сабою ня толькі матэрыяльныя, але, галоўнае, моральныя пакуты.