Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/99

Гэта старонка не была вычытаная

НЯ ТРАЦЬ ЧАСУ НІ ХВІЛІНЫ…

Ня траць часу ні хвіліны,
Ня псуй часу ні мамэнту —
А працуй, як хопе пэнту
Для сябе і для краіны.

Жыцьцё бурнай рэчкай мкнецца,
Коціць хвалі вал за валам —
Хто бязьдзейны, хто нядбалы,
Той жыцьцём нашчэнт затрэцца.

Жыць і бачыць сэнс выразны,
Сваю мэту і жаданьне
Можна ў працы ды змаганьні
Нясупынных, бязвыказных.

Вількамір, 1912