Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/168

Гэта старонка не была вычытаная

насьці. Аднак справа ад гэтага не паляпшалася. Зося вочавідкі мянялася ў сваіх настроях.

Адным разам Рыгору трапілася адзін на адзін пагутарыць з Гэляй. Ён прагульваўся па жытніх палетках і зьнянацку стрэўся з ёю: Гэля хадзіла аглядаць пшаніцу і варочалася дамоў.

— Ты, я бачу, Рыгор, запасісься на ад’езд водырам красуючага жыта, — загаварыла яна першаю.

— Так, дарога доўгая.

І ужо, напэўна, ня гэтак хутка прыдзецца ёю ехаць.

— Або я магу ведаць.

— Ну, ты ведаеш, што я-б… так-такі і часта гэта рабіла.

— Табе так здаецца, Гэля.

— Магчыма… Яно, праўду кажучы, тут зусім невялікая мацыя. Іншая справа горад… Ты ведаеш, Рыгор, што я мару аб тым часе, калі я пакіну Сілцы…

— Так, як і Зося…

Рыгор сказаў гэта так сабе… бо адчуваў, што Гэля гаворыць даволі рашучым тонам. Наогул, Рыгор, пракнаўся ў пераважнасьці Гэлінай цьвёрдасьці над цьвёрдасьцю Зосі. Гэля прадстаўляла з сябе зусім інакшы тып; гэта быў тып энэргічнай, ня гледзячы на жартаўлівасьць і вясёласьць чужай мяшчанскай сантыментальнасьці дзяўчыны. У яе характары адмячаліся мужчынскія рысы. І калі гэтым яна зараняла ў Рыгоры пачуцьцё сымпатыі да сябе, то Пятрусь сваю сымпатыю да Гэлі яшчэ болей павялічваў. Рыгор некалькі разоў падмеціў Пятрусю, што той «не памыляецца, маючы гэткія адносіны да Гэлі».

На гэты раз Гэля прадставілася Рыгору яшчэ ў больш выгадным відзе. Выказанае ёю жаданьне пабываць у горадзе асабліва спадабалася яму.

— Я пастараюся цябе перабраць… Ды, напэўна, Пятрусь гэта зробіць хутчэй майго.

Гэля недаверліва махнула рукою.

— Вы усіх нас перабераце, — гіранічна заўважыла яна.

— Ня мы перабярэм, а вось — падобныя Берагом вас перабяруць…

— Кінь, Рыгор… Або Зося, думаеш, цалкам віноўна за гэту гісторыю?

— Хто яе вініць!

— Чаму… Ведама гэта…