Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

На дварэ ўжо цямнела; сонца схавалася за лесам, хоць яшчэ апошнія праменьні яго пекна залацілі заходні край неба і гэтым не давалі змроку акурат зацьміць зямлю.

А мо’ дзеля таго яно і не хацела сходзіць з неба, што ня ўсе яшчэ сільчане былі гатовы да адпачынку і на вуліцы чуўся клапатлівы гоман і крык. Але Зосі стала неяк не па сабе, нудна і ўтомна, пачаў марыць сон, і яна сёньні раней як заўсёды рашыла не заседжвацца і нікуды ня йсьці.