Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Вось яны едуць Жмінным полем, а потым будзе Ясява грэбля, далей — вёска Жыгуны, а там Чылаўскі лес.

Пасьля двух год разлукі, знаёмыя мясьціны паказаліся яму такімі блізкімі, што ён зусім ня прыкмячаў тае мяжы, якая двухгадовай прагалінай ляжала ў яго жыцьці.

Там, у глыбіне яго нутра забурліла кіпучая хваля любові і нейкага неаказнага натхненьня… Верылася і ў той-жа час ня верылася, што ён жыве, чуе і бачыць усё, яго апяразваючае, што-то ня сон, ня мары, а яў, сапраўдная, жывая, што можна абмацаць рукамі і праканацца.

«Дзіўная рэч — гэта людзкое жыцьцё! — пачалі віцца ў яго галаве рэзвыя зайчыкі раздуменьня»: пасьля разлукі, доўгай, вымушанай разлукі, так прыятна, так радасна ізноў сустрэцца, ізноў зьліцца з адноўленымі перад табою вобразамі. Быццам-бы перш жыў, потым нібы анямеў, адранцьвеў, затым ізноў акрыяў, схамянуўся, шырока расплюшчыў вочы, паглядзеў і ўбачыў: ты тут — там, у другім мейсцы, нідзе ня быў, ты… Не, аднак пекная рэч гэта жыцьцё! Кіпіць, бурліць, пеніцца, б’ецца ў берагі, як тыя хвалі ў ветраны час на шырокім галу мора. Прычуйся, прыглядзься і ўбачыш, як вакола цябе ўсё будуецца на новае, на лепшае. Тое, што яшчэ ўчора было новым, зьмяніўшы старое пазаўчарашняе, сёньні ўжо зноў старое і патрабуе перабудовы, ды падбудоўваецца само, сілаю і воляю моцнага непарушанага закону, які ў сваім поступе ўсё перабудоўвае з горшага на лепшае, з лепшага яшчэ на ляпейшае, з разумнага на разумнейшае, з дробнага-нядобрага на нявыказана добрае. І мне, — зварочваўся Рыгор да сябе: — і мне беднаму, цёмнаму паўмужыку, а ўжо напаўрабочаму, сыну ўбогага, нячэмнага мястэчка Сілцоў, мне, незайздроснаму, ня хціваму, непранозаватаму — здаецца, што з часам сьвет гэты будзе так міл, так люб кожнаму чалавеку, кожнаму стварэньню, што ніколі нішто жывое нават і не падумае, каб гэта маракаваць на жыцьцёвыя нялады і цягчыцца надавам жыцьця. Згіне енк, высахнуць сьлёзы, перастане стогн; радасьць запануе, расістым отсьветам заблішчаць вочы, шаўковаю травою, бела-руцянаю, расквітуць надзеі, ажыцьцёвяцца шляхам упартага пераможнага змаганьня за соцыяльнае вызваленьне, за зьнішчэньне цяжкага клясавага ўціску… А ўжо блізка той час, блізка; жыцьцё ў тэрміне перабудоўкі; старое рушыцца, зьнікае, уступаючы мейсца новаму, маладому. Патрэбен націск, упор, намаганьне, патрэбны ахвяры. Вось гэтага і баяцца тыя,