Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

шыць. Ды і ёсьць чаго туды прыяжджаць: толькі кінеш вокам — шыр неабмерная; вада, вада, то — неба адно… Стыне сэрца ад захапленьня… Паветра, як малако: п’еш і ўсё мала.

Пакуль Рыгор апавядаў, маці ўгатавала закуску і падала яе на стол.

— Вось, наце перакусеце, хлопцы, разам з госьцем, а тады ўжо будзеце гутарыць колькі ўлезе, — праказала Стэпа, падаючы на стол бухоную, свайго ўпёку, кіпку, нарэзанае каўбасы і сыру.

— Прасі, Рыгорка, таварышоў, — абярнулася яна да сына.

— Ды, нічога, нічога, не патурайце аб нас, цётка; чаго добрага, а бессаром’я ў нас даволі; самі ўсядземся; добра што дачакаліся Рыгора; за яго здароўе чаму-ж не пагасьціцца, — сьмяшліва адказаў Сёмка і першы ўзяўся за відэлку.

Есьці прыняліся ўсе ў траіх. Стэпа не захацела садзіцца за стол, а ўзяла ў руку кусочак сыра і кавалачак кіпкі і, адсунуўшыся крокаў на два ад стала, несхаць жавала мякіш булкі з сырам.

— Хай-бы-ж і вы прыселі, мама? — папрасіў Рыгор.

— Але, цётачка, прысядайце з намі! — пазваў і Сёмка і пасунуўся на лаве, каб даць месца Стэпе.

— Ды нічога-нічога, дзеткі, — пра мяне не клапацецеся, — ласкавым і зусім спакойным голасам адказала Стэпа.

Сказала і змоўкла. Яе істоту захапілі неадчэпныя ўпартыя думкі. Сын — перад ёю, якога яна так доўга ня бачыла! Два гады-ы! Колькі часу! Як ён перамяніўся! Жывучы ў Сілцох Рыгор заўсёды хадзіў чорным і брудным, цяжка і многа працаваў і на падзёншчыне і за балагола. А цяпер — не пазнаць: чысьценькі, беленькі, у новым гарнітуры, у чорным капялюшу, у манішцы. Прычэсаны, прыгладжаны, гасьцінны, далікатны! Ня той, зусім ня той!

Стэпе ўспаміналіся часы даўно мінуўшых дзён, калі яшчэ жыў яе гаспадар Міхась; як ён, бывала, зарадаваўся, калі ў іх радзіўся хлопчык! «Некалі», — казаў Міхась, — «як вырасьце наш Рыгорка, мы яго няйначай вывучым на грамацея. Усю працу трэба ахвяраваць, але не дапусьціць, каб ён весь свой век працаваў так цяжка, як мы».

Праз два гады, якія яму было суджана пражыць пасьля нарадзін Рыгора, Міхась бясьсьціханьня цешыўся і бясьсьціханьня хваліўся ім перад людзьмі. Але Міхасю неўдалося ня толькі вывучыць свайго Рыгора на грамацея, а нават не прышлося дача-