Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 3.pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

разоў яна мне прызнавалася, адкрыта, не саромяючыся. Цяпер чакала цябе, як мяшыяса. Толыкі, вядома… местачковая дзяўчына…

Рыгору таварышавы словы лісьцілі і яму хацелася скарэй убачыць Зосю.

— Мне таксама здаецца, што да мяне Зося адносіцца ня дрэнна. Яна мне заўсёды пісала ў лістох, клялася, завярала ў прыязьненным пачуцьці. Але… ты ведаеш сам. Хоць, скажу табе, у мяне і намеру таго няма. Тут ідзецца не на тое, каб мне заваладаць Зосяй! Тут галоўнае ў тым, каб выбавіць яе ад небясьпекі папасьціся ў лапы гэтага паскудніка… Зося — добры чалавек і прыгожая дзяўчына. І было-б крыўдна, каб…

Ды мне ў гэтым выпадку спрачацца з Берагам нялёгка.

— Чаму? Якая прычына ў тым, што ты ня можаш з Берагам паспрачацца? — запытаў Сёмка.

— А таму, што я — пролетар, наймюшчы чалавек, а ён — усё: і знатнасьць, і багацьце. А бяз гэтага ў Сілцох нікуды носа не паткнеш. Чуў, здаецца, як бывала Радзівон нам казаў: «тады я за цябе аддам сваю дачку, калі ты будзеш мець у тры разы больш, чымся яна мае». А што яго за дачка? Ды сам ён зусім нераўня Берагом. А я што? Кожны помніць мяне балаголам, кожны не забыў пастуха.

— Плюнь на ўсё. Што табе бацькі… А ў выпадку чаго і Зося…

— Ясная рэч, — кіўнуў галавою Рыгор.

Сёмка ўзяў яго пад руку і яны прытуліўшыся плячом к плячу пайшлі да Ліня.

У пяці-дзесяці кроках ад іх, у шэрэні ночы, чорнаю сьцяною абмулёўвалася нялапая, у тры акны, выпускаўшая з сябе шырокія пукі сьвятла, хата. З двара, які заварочваўся з вулкі і дугою абгортваў вулічны бок хаты ды падымаўся крыху пад горку, таксама выбягалі вузенькія палоскі праменьня. Роўныя высокія таполі і чорныя маладзенькія густыя ялінкі, што роўненька, уперамежку расьлі паўз платы, агараджваючы двор, стройнай густой сьцяною баранілі з паўдзёнага боку жоўтую саламяную страху ад вятроў і выпадковых пажараў.

З глыбі двара к ім даходзіў звонкі рогат і рэзвы гоман, якія раптоўна мы хвілю-другую, калі хто прачыняў сеняшнія дзьверы, станавіліся яшчэ зычнейшымі, вясёльшымі, а як зачынялі — цішэлі.