Ён пакінуў Рыгора і намерыўся спыніць дзяўчыну, але тая пасьпела схавацца за брамаю.
Пятрусь вярнуўся, і яны пайшлі з Рыгорам да яго на кватэру.
III
— ВОСЬ І МАЕ МАНАТКІ, — пераступаючы парог, праказаў Рыгор.
Пятрусь зьдзіўлена паглядзеў на таварыша.
— Дык ты ўжо быў у мяне на кватэры? — запытаў ён.
— Бачыш!
— І хто цябе пусьціў?
— Цэлая гісторыя…
Яны падняліся па другі паверх і прайшлі ў Пятрусёў пакоік.
— Вось мая абіцель… Садзіся і расказвай… Ну, паверыш, я ўсё яшчэ не магу апамятавацца ад нашага спатканьня… Каб ты згарэў, каб ты… Як назнарок падстроіў… Да дзіва, што я забыў пра тэатр… Хто-б мог падумаць… Ай…
Пятрусь ківаў галавою, тупаючы між крэслаў і канапкі, запоўніўшы невялічкае гала наўзьдзіў цеснага пакоіку.
— І пэўна, ты нічога ня еў?..
Пры гэтым Пятрусь гукнуў у прачыненыя дзьверы:
— Алена Паўлаўна!
Праз хвіліну пачуўся стук у дзьверы.
— Патрэбна?
— Я папрашу вас нагрэць нам гарбаты…
Адкульсьці з глыбіні кватэры даляцела:
— Ладна!
— Зараз будзе гарбата, — абярнуўся Пятрусь да Рыгора і затупаў каля невялічкага буфэціку, што стаяў у правым кутку пакою.
Тут-жа забрашчэлі шклянкі, талеркі, заварушыўся стол. Рыгор наглядаў, як Пятрусь гаспадарна наладжваў перакуску. Рыгора цікавіла ўсё, што ён бачыў перад сабою: малюпаткі цесны пакоік, нядбала прыбраны ложак і запыленыя портрэткі на сьценах; папэцпканы абрус на стале і неўпарадкаванасьць з кніжкамі ды газэтамі. Нясло знаёмым яму жыцьцём адзінокага чалавека. Якраз, як то было з ім у Рызе і як, напэўна, будзе тут, у Пецярбурзе. Але побач з гэтым Рыгора цешыла, што яго таварыш гэтак хутка прыстасаваўся да адзінотнага гарадзкога жыцьця. Це-