Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

бочых, што мятусіліся вакол яго і пад ім, кожным паваротам рукі і кожным згінам плеч дапаміналі яму пра завостраны да адказу прыгон. У агульным шоламе гукаў і бразгу ён адчуваў выразныя позывы на змаганьне з ім. Але Рыгор, як і ў Рызе, ня цяжыўся працаю. Ён уверана і цьвёрда ўваходзіў у вароты заводу разам з усім рабочымі, рашуча прыступаў да станка і пачынаў работу. Сама работа ішла ўжо спакойным роўным тэмпам. Як і раней, ён любіў цеганіну вытворчасьці, процэс ператварэньня куска сталі ў стройную каштоўную рэч. Па-ранейшаму заглядаўся бегам калёсікаў ў станку, сачыў за выкрутастаю стужкаю з-пад разца. Але разам з гэтым ён вёў падлік затрачанай для фабрыканта рабочай энэргіі, ператвараў яе ў дадатковую вартасьць і заключаў: «Якія капіталы мы складаем у кішэні кучкі эксплёататараў! А пайдзі-б тэта на агульную карысьць — якіх-бы посьпехаў дасяглі ў людзкім дабрабыце. Якімі-б спорнымі крокамі жыцьцё пасувалася наперад!».

Вырашэньне задачы, калі і што скончыцца, нарэшце, гэты лад, часта адрывала Рыгора ад працы і перакідала яго думкі за сьцены заводу. Ён перабіраў у памяці прачытаныя ў газэце зранку ці ў абед навіны і з насьцерпам чакаў іх далейшага разьвіцьця.

Між тым навіны хавалі ў сабе неабмежна глыбокія, незьмярыма шырокія магчымасьці. Рыгор, як той вынаходчык, вышукваў у іх разгортваньні пажаданых сабе вынікаў. Гэтыя вынікі, здавалася Рыгору, меліся ў самай істоце падзей, і ён абнадзейваўся імі.

Помеж з гэтым Рыгор адчуваў, што па заводзе носіцца выразнае чаканьне таго, што цікаўна яму. Гэтым чаканьнем захоплены ўсе рабочыя, імі прасякнута паветра ў заводзе.

І дзень-ада-дня Рыгор пагрозьлівей пазіраў у бок Зімневых палацаў і на заводзкую контору.

За лічаныя дні работы на заводзе ў Рыгора ўстанавілася шырокае знаёмства. Ён хутка, з дапамогаю Пятруся, зьвязаўся і ўвайшоў у мясцовую організацыю соцыял-дэмократычнай партыі. Рыгор наведваў амаль ня кожную нараду рабочых, прымаў удзел ва ўсіх іх сходках. Да яго голасу сталі прыслухоўвацца, сталі даваць розныя адказныя даручэньні. Няпрыметна, але ўверана Рыгор уваходзіў у гушчу рабочага жыцьця, у вадаварот грамадзкай працы. Дзякуючы гэтаму ён хутка быў у курсе настрою рабочых ня толькі на сваім заводзе, а і ва ўсім Пецярбурзе. Гэта Рыгора