Гэта старонка не была вычытаная
Гаспадыня правяла іх да дзьвярэй і запэўніла:
— У мяне нічога ня згіне, абы… Бывайце…
І яшчэ ня змоўк гаспадынін голас за дзьвярыма, як з вуліцы ўварваўся на ўсходы зычны голас газэтчыка:
— У Кіеўскай акрузе абвешчана мобілізацыя трох узростаў… Францускае войска адпраўлена на ўсходнія граніцы рэспублікі…
Яны накіравалі усьцяж вуліцы, на пагрозны, няўмоўчны пярэкліч газэтчыкаў.