Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/176

Гэта старонка не была вычытаная

Гэта наводзіла сумненьне, Рыгор уподбежкі пайшоў ад Пасадзкае напрамкам да клінікі Вільлё.

Ён пераходзіў Дваранскі мост, калі насустрач паказаўся трамвай. Нешта зарупела яму стаць і паглядзець у вагон. І якраз яго ўзрок напаў на знаёмы твар Якава Гіса.

— Ня мыляюся?

Трамрай не дазволіў праверыць, хоць Рыгор яшчэ далёка праводзіў яго напружанымі вачыма.

Вераемнасьць, мала калі падводзіўшая Рыгора, заварушыла яго цікавасьцю.

Яму захацелася стрэцца з Гісам і ўспомніць рыскае мінулае. Ды Рыгорава бягучае знаходзіла сабе ў Гісе прыемнае папаўненьне.

Вялікі і шумлівы горад паступова выкрываў свае дадатныя для Рыгора магчымасьці. Час-ад-часу кола яго знаёмых пашыралася, і водлуг гэтага паглыблялася зрашчэньне з сталіцаю. Ужо Рыгор ня браўся астуджваць сябе адзіноцтвам. Ён ня мог таксама дапускаць абмежаваныя ў далейшым знаёмстве. Кожны дзень гатоў быў надзяліць яго новаю стрэчаю, часта надзвычайнаю. Бягучы момант спрыяў таму: разварушанасьць вайною закаржэлага ўстою і звычаёвай нормалізацыі адзначаліся раскіданьнем ва ўсе канцы людзкое грамады.

І зусім дапушчальным былі думкі Рыгора напаткаць на вуліцах Пецярбургу любога свайго знаёмага. Міхась Камар, Артур Цьвібель і Якаў Гіс — сьведчылі за тое.

Адным днём, суздром, ён можа стыкнуцца тварам да твару і з Паўлам Адамавым Памыйкаю.

Ён успомніў яго, толькі выпусьціў з ваччу трамвай, у якім праехаў бадай-што Якаў Гіс. Успомніў і пашкадаваў, чаму-б сапраўды, Міхася Камара не замяніў Памыйка.

У гэтым падатлівым для рэволюцыйнага ўплыву чалавеку Рыгор бачыў стойкага ваяку, падгатаванага агітатара і здольнага організатара.

Адгон прастору і часу, як праменьні радыё, прасьвяцілі перад Рыгорам Памыйкаву істоту і выявілі ў ім рэдкага чалавека.

«Трэба сьвядома і балюча самаўпікнуць за доўгую, маньлівую маўчанку».

На добры лад і водлуг абяцанак, якія дыктаваліся Рыгору не пачуцьцём аддзякі, а таварыскай павіннасьцю, Памыйка меў атрымаць ужо некалькі Рыгоравых лістоў.