Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/207

Гэта старонка не была вычытаная

Рыгор не панікае галавою, не азіраецца ў бакі. Кожнае яго слова — пераконаньне таварышу.

— Стукаюць?

Пятрусь падышоў да сьцяны і настаражыўся. Сусед пытаў, хто яго, Пятруся, наведваў. «Адкуль ён даведаўся?» — «Пачуў па вызаве Пятруся нагледачом»… Так, да Пятруся, наведаўся яго таварыш і сябра — Рыгор Нязвычны. Пра яго Пятрусь пасьпеў расказаць суседу. «Той самы?» Той…

Наглядач?

Пятрусь аглянуўся на дзьверы. Прывычнае вока ўлавіла лёгкае калыханьне рэдкага ценю.

Ён адступіў ад сьцяны і цьвёрдым крокам накіраваў насупраць акна.

На стрэчу яму сыпалася золата цёплага сонечнага праменю.


VI

СПАТКАНЬНЕ З ПЯТРУСЁМ заспакоіла Рыгора; ён не дапускаў сабе думкі, каб Пятруся судзілі. Бліжэй ўсяго — Пятрусю пагражае адміністрацыйная высылка. Каб суд, было-б сур’ёзьней, тады-б яму не дазволілі з ім спатканьня. Напэўне, і Пятрусь чакае гэтага. Увогуле, паколькі Рыгор заўважыў, Пятрусь настроены ня дрэнна. Крыху пахудзеў, але гэта адбітак астрогу. Каму-каму, а Рыгору гэта вядома. Адна прыкрасьць — як-то выйшла так, што ён забыў перадаць таварышу пра зданыя ў контору астрогу на Пятрусёва імя дваццаць рублёў. Прымха нейкая, ды годзе… Ах!.. Рыгор пастараецца выправіць гэты недагляд: ён напіша Пятрусю, ці перадасьць праз Рыму, калі…

З Рымаю цікава. І што тады выйшла — чаму яна выляцела так раптоўна з пакою і зараз не паказваецца? Няўжо ён неасьцярожліва выказаўся перад ёю, ці?..

Рыгор кожны раз уплятаў інцыдэнт з Рымаю ва ўспаміны пра спатканьне з Пятрусём. Пацепаў плячыма і дзівіўся.

Дзіва зьнікала бясьсьледна, калі Рыгор вяртаўся да выпадку з Ганнаю. Мэрам-бы згавор які супроціў яго? Адна зрабіла зусім незразумелы яму выбрык, а другая гэты выбрык разьвінула ў цэлую тэорыю? Ганна! З ёю ўжо справа складаней. Яна кранула таго пытаньня, пра якое…

Рыгор ня мог згладзіць вастраты Ганьнінай гутаркі вось ужо некалькі дзён. Ці думаў пра падзеі ў Сілцох, ці вяртаўся да