Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

на-час поліцыя навядзе пагром… Гэтая прычына вельмі азадачыла таварышоў з організацыйнага актыву, і некалькі з іх ужо на мінулым тыдні пакінулі мястэчка.

Ён, Сроль, таксама знаходзіцца над уплывам гэтых настрояў і мо’ праз дзень-другі, у сваю чарту, будзе вымушаны адлучыцца на нейкі час са Смаігіна.

— Вось чаму я вельмі здаволіўся, калі напаткаў цябе. Гэта значыць, што ёсьць каму рабіць справу… Рыгор усьміхнуўся.

— Чаму-б ня так. Але…

— Што але?

— Я зараз скажу, пачакай.

Абое спыніліся.


IV

ЯНЫ РУШЫЛІ ДАЛЕЙ. Шырокі пляц, які запаўняўся падводамі ды людзьмі толькі раз у тыдзень, у аўторак, калі адбываліся ў Смагіне таргі, зараз пуставаў. Некалькі фурманак стаяла ля паркану зачыненага вучылішча; да іх цягнулася пяцера здаравенных адкормленых кароў. Кожны дзень яны тое і робяць, што шнайдараць па рынку, ад падводы да падводы а жывяцца зусім нячэсным спосабам — кражаю чужога сена з вазоў.

Між шэрагу хат, якія складалі сабою бок вуліцы, адмяжоўваючы майдань ад лагавое вуліцы, праходзілі рэдкія пешаходы.

Час-ад-часу Сроль паглядаў у іх бок, як быццам-бы вызнаючы кагосьці. Рыгор-жа спакойліва цікавіўся кожнай мясьцінаю, кожным будынкам, дрэўцам, адлеглымі за мястэчкам пэйзажамі. Гэта адцягала яго ўвагу ад чаканага Сролем адказу на апавяданьне, і ён упічна праказаў да Рыгора:

— Чаго-ж маўчыш?

— А што?

— Кажы аб сабе.

— Ведаеш, забраўшы мяне настрой не дазваляе варушыцца языку. І хочацца казаць, і ёсьць многа-многа пра вошта паведаць, а чамусьці так прыемна памаўчаць.

— Кінь, кажы…

Яны завярнулі ўлева. Рыгор на павароце праказаў:

— А ты думаеш, Сроль, што я дабрахвоць ачуўся тут?

— Нічога ня думаю, а таму і пытаю. Якім чынам, кажы?