На небасхіле заблішчэлі яскравыя агенчыкі радаснага наступнага. Для яго Рыгор здаўна прысьвяціў ня толькі свае прыватныя інтарэсы, выгаду, а свае сілы і сваё жыцьцё. Ужо ён ня раз і ня два бязбоязна станавіў яго пад яўную пагрозу. А зараз?..
Вагромністыя гмахі заводу адцягнулі да сябе Рыгораву ўвагу. Паравік плаўка спыніўся перад галоўным яго корпусам. Рыгор першым выскачыў з вагону і павярнуў да брамы.
— Рыгор! — пазваў яго хтосьці з грамадкі рабочых, якія стаялі пры браме.
Ён азірнуўся.
Да яго набліжаўся Анікей.
— Запазьніўся, таварыш… Можам сьвяткаваць!
— Магу?
— А чаму-ж не. Во!
Анікей паднёс да Рыгоравых вачэй рашчотную кніжку.
— Ідзі атрымоўвай палучку і вып’ем за перамогу, — пажартаваў ён.
Да іх падышло яшчэ некалькі чалавек.
— Можна ў лясок куды-небудзь, на палянку, — вымавіў адзін з падышоўшых.
— Якраз і пагода спрыяе, — дадаў другі.
— Дзень прагуляем — знарадаў сотні і няма. Усё-ж чалавек дзесятак захаваем у жывых…
— Калі-б адзін усяго дзень не працаваць!.. А бывае — і месяц патарчыш пры варотах.
— Не дачакаюцца гэтата… Самі, ці што, пастануць да станкоў?..
— Знойдуць нашага брата!
— Ды чорта лысага знойдуць… Закруцілі шэйнакатрынку, нябось не абыйсьціся бяз…
— Без цябе!..
— А то — бач!
— Знаем такіх…
— Сьпяшайся, Рыгор, за палучкай, а то згіне; мы пачакаем.
Анікей жартаўліва правёў Рыгора да варотаў у браме і вярнуўся назад.
Калі праз паўгадзіны ён выйшаў з заводу, яго чакаў Анікей з двума другімі таварышамі — рэшта рабочых разышлася.
— Памінальным сьпіскам на дзьвярах…