Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/399

Гэта старонка не была вычытаная

— Я думаю…

Рудольф агледзеўся ў зацемненае акно.

— Апошні год — клубок страшных здарэныняў… Я хапаюся за голаў, калі знаходжу спакойлівую хвіліну, каб азірнуцца назад. Дзіўлюся, як і што гэта заблыталася так, і якім чынам я мог вытрымаць гэткія трудныя іспыты…

— Іспыты, кажаш?

— Непажаданыя нікому.

Рыгоравы вочы пільна глядзелі ў заспакоены, крыху прасьветлены твар Рудольфа Шульца.

— Памятаеш, калі я заяжджаў да цябе разьвітацца?.. Тады-ж я не пасьпеў выпіць шклянкі гарбаты, каб не спазьніцца на цягнік… Ледзьве даехаў на вакзал… А праз двое сутак я ўжо быў у глыбокай провінцыі, у захалусным Прыуральскім гарадку… Нас апынулася там восем чалавек. І ўяві сабе, як нас сустрэлі. Боязна было хадзіць вуліцаю… Нас праводзілі, як дзікіх заморскіх зьвяроў. Абываталі кідалі на нас злосныя ўзрокі, справоджваючы іх агідным пляваньнем, насьміханьнем, жартамі. Поліцыя-ж гэтаму патварала. Яна штучна распальвала зьвярыную нянавісьць да нас, узмацняла цяжкасьці адшукаць тую ці іншую працу… Гой, як я пакутаваў, пакуль сяк-так учапіўся за ашчэдныя магчымасьці пражыць… Таму і ня дзіва, што выпадкова атрыманыя чуткі пра абмен зьявіліся для мяне сапраўдным збавіцелем. Я хапіўся за гэта, як той, што топіцца, за саломку. З вялікімі цяжкасьцямі, з неймавернымі хітрыкамі я дамогся залічыць сябе ў чацьвертую катэгорыю, і быў высланы праз Швэцыю ў Нямеччыну…

У лютым праяжджаў Пецярбург… Го, як прогся я стрэцца з табою! Але ніякім чынам гэтага нельга было зрабіць… Нас не адпускалі ні на крок, і толькі два няпоўных дні я пасоп пецярбурскім паветрам…

На параходзе я адчуў сябе вольным, толькі балюча тачыла думка пра родных. Якаво з імі? Дзе і што яны? Апошні ліст я меў перад ад’ездам у высылку, а далей — ні чуткі…

— Дазвольце ўвайсьці!

Рыгор сарваўся з месца, на якім ён стаяў, як заварожаны Рудольфавым апавяданьнем, і адчыніў дзьверы.