Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

думкі сьмела пераносіліся праз поліцэйскія перашкоды ў шумлівыя сяродкі рэволюцыйнага руху. На фоне пазалочанага неба вырасталі памятныя вобразы рыскіх падзей, праломленыя ў Пецярбурскія інтэрпрэтацыі.

Пецярбург!..

Перад Рыгоравымі вачмі, як з-пад зямлі, вырасла здаравенная постаць поліцэйскага стражніка. Блішчастыя масянжовыя гузікі адбівалі праменьне павісшага над лесам сонца. Зьмяіным узрокам пракалолі Рыгораў твар шэрыя стражніцкія вочы. Але мясістыя яго губы гультайна ляжалі адна на другой, і дубовае аблічча выглядала лётаргічна спакойна.

— Выбачайце!

Стражнік не паварушыўся, і Рыгораў дзюрпаты башмак трапіў у заскарузлую ільдом калдабоіну.

І толькі тады, калі Рыгор стукнуў нагою па падсохлай дошцы, каб выліць з башмака воду, стражнік паважна абярнуўся, прамерыў вачмі адгон ад сябе да Рыгора і спакойліва рушыў у бок, куды ішоў.

— Чучала! — паслаў яму Рыгор удагон, і ў момант выпусьпіў з памяці поліцэйскага.

Але пры ўзыходзе на ганак карчмы яму дапомніла пра яго Ліба.

— Вы мелі прыемную стрэчу?..

— А менавіта?

— Хіба-ж не напаткалі стражніка?

— Так, меў шчасьце.

— Ён ад нас.

— Ласьне?

— Меўся вас наведаць.

— Хто яго прасіў!..

— Напэўна ёсьць інтэрас.

— Да ўжо-ж…

— Бацькі перапужаліся; вы суцешце іх, калі пытацьмуць… Вы будзеце абедаць?

— Калі ласка.

Рыгор прайшоў да сябе і ўспомніў, што яму трэба было наведаць стан.

Было ясна, што стражніку ўсяго і было да яго справы, як пытаньне прапіскі. «Гэта, зразумела, дробязь, усё-ж павявае