Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 4.pdf/486

Гэта старонка не была вычытаная

— Нават?

— Папраўляйцеся, сястра…

Калі ордынатар павярнуў да выйсьця, пачуўся стук у дзьверы.

Рыгор адчыніў і ўгледзеў перад сабою Анікея.

— Прашу. Пазнайцеся: ордынатар лазарэта!.. Анікей Кузін!

— Ліба Шлёмаўна ў пасьцелі?

— Вы мяне не турбуйце… Здараецца…

— Так, яна падкачала… Ды не забывайце прымаць прапісаную мікстуру…

— Дзякую, доктар…

— Вы чулі пра ўчарашняе? — запытаў ордынатар Анікея.

— А хто ня чуў?

— Падзеі шпарка разьвіваюцца…

Ордынатар закончыў сказ па-за дзьвярыма пакою.

Ён не пасьпеў зыйсьці з усходаў, як Анікей задаволена разгарнуў перад Рыгорам перапісаную на машынцы партыйную адозву.

Ліба настарожана слухала пачатае ўсьлед за гэтым чытаньне.


III

— ЗНАЧЫЦЬ будзе па-згаворанаму?

Рыгор лісьліва паглядзеў на Лібу, чакаючы яе адказу.

— Добра.

І хоць у Лібіным слове нельга было абмацаць жаданай Рыгору цьвёрдасьці, ён адплаціў ёй за адказ пацалункам.

— Я папрашу гаспадыню, няхай яна табе згатуе…

Ліба памкнулася пераняць Рыгораў намер, але да яе ўжо неслася гутарка гаспадыні.

— Добра, Рыгор Міхасевіч, добра. Не клапацецеся, будзьце спакойлівы…

«Навошта яму турбаваць чалавека», занедаволілася Ліба і дэмонстрацыйна паднялася з пасьцелі.

Яна не чакала, што Рыгор вернецца ў пакой, і накіравала да акна.

Рэдкі ў лістападзе сонечны дзень раптам затуліўся чорным валем, калі да Лібы данесьліся нечаканыя словы Рыгора:

— Ты ўстала?