— Зрабіўшы некалькі крокаў наперад, яны прымецілі балагольскую будку і некалькі людзкіх фігур. Хтосьці па іх адрасе выказаў:
— Нарэшце — прыйшлі.
Сышоўшыся, усе разам адышліся за прыпарканныя кусты гладзіньніку і пасталі для разьвітаньня.
— Чаму так доўга? — папікнуў Памыйка.
— Выбачайце, — перапрасіла Ліба: — мы не сьпяшаліся, бо думалі, што ні Сроля, ні вас яшчэ ня будзе.
— Вось бачыце… як вы бясьпечна…
— Ну, кінь, кінь, — пераняў Рыгор.
— Наперадзе нас ішло пара чалавек і мы не маглі выдаваць сябе…
— Падумаеш, — не здавальняўся Памыйка: — ішлі і прайшлі…
— Годзе вам… Пара ехаць…
— Так… Давайце разьвітвацца…
Сроль першым падышоў да Рыгора і расцалаваўся з ім.
Тое зрабіў і Рундук.
— Будзеш ехаць — ня мінай, — праказаў Сроль да Рыгора.
— Напэўна хутка… Пішы, брат… І толькі ня думай, што я без цябе не хачу заставацца ў Смагіне… Умовы так складаюцца…
— Кінь… Галас заменіць…
Сролеў голас зьліўся з асьцярожлівым воклічам балагола.
Хутка праважатыя пачулі глухі стук калёс, пацягнуўшыся ў глыб цёмнае ночы.
V
МАЙСКІЯ ЗДАРЭНЬНІ выклікалі зацяжныя трухі па ўсім Смагіне. Каля дзесятку рабочых-падмайстраў і сялян адведала халоднае. Допыты кожнага арыштаванага справодзіліся пагрозамі высылкі і астрогу. Станавы пакладаў многа стараньняў, каб вымусіць у кожнага арыштаванага прызнаньня ў яго належнасьці да сопыял-дэмократычнай організацыі. У існаваньні яе станавы не сумняваўся, але яўных доказаў не знаходзіў. На допыце ён выпытваў іх адносіны да Сроля і да Памыйкі. У Сроля на кватэры быў зроблены старанны трух і апытана сям’я гаспадара кватэры. Але ні да Рыгора, ні да Памыйкі поліцыя ня трапіла. Гэта зьдзіўляла іх абодвых. Рыгор