Старонка:Зброднік, Канавалаў, Чалкаш (1930).pdf/159

Гэта старонка не была вычытаная

Адказы можна даць на чыстым аркушы паперы. Трэба толькі паставіць нумар пытаньня, на якое даецца адказ.

АПЫТАЛЬНІК

1. Аўтар

2. Назва твору

3. Ці падабаецца твор і што ўласна?

4. Ці патрэбны гэты твор у нашыя часы соцыялістычнага будаўніцтва (ці адпавядае эпосе, ці організуе волю для ўпартае творчае працы і г. д.)?

5. Ці зразумела напісаны (мова, тэматыка, выкладаньне)? Што ў ім не зразумелі?

6. Якія словы і выразы не зразумелі?

7. Ці няма фальшы ў абмалёўцы тыпаў і апісаных у творы падзей? Калі ёсьць, дык у чым яна?

8. Якія думкі ўзьніклі ў вас пры чытаньні твору?

9. Што яшчэ можаце сказаць аб творы?

10. Якага характару творы вы хацелі-б чытаць?

11. Ваша соцыяльнае становішча?

12. У горадзе, мястэчку ці ў вёсцы вы жывяце?

13. Колькі ў месяц выдаткуеце на кнігу і газэту (калі можаце, дык вылічце процант; калі ня можаце, пакажэце ваш заработак і суму выдаткаў на кнігу і газэту)?

14. Ваш узрост.

15. Род (пол)

Адказы просьба накіроўваць на адрас:

Менск, Савецкая, 63, Белдзяржвыдавецтва.