Ня шумяць табуны калосься, На азёры ляціць лісьцё… Мне сягоньня чамусьці здалося, Што шуміць на азёрах трысьцё.
На азёры ляціць лісьцё Ў залатой верасьнёвай завеі, Што шуміць на азёрах трысьцё? Мне ня скажуць асіны, — сівеюць…
Ў залатой верасьнёвай завеі, Мне здалося і мараць азёры… І ня скажуць асіны, — сівеюць, Уміраюць пад звон бомаў-зор.