Старонка:Звон вясны (1926).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

ВЕЦЕР

Дражніць вецер хмелем,
З днём заводзіць жарты:
Справім мы вясельле…
Гэй-жа, песьню жар ты!
Шугане па рэчцы,
Хвалі паказыча,
То у лес папрэцца,
Гукне гукам зычным.
Загуляе ў жыце,
На мяжу прысядзе…
Зноў давай кружыцца
Па лагу, пры садзе.
Схопіць дзень пад пахі, —
Страсяне праменьні…
Падзухваліць птахі, —
Песьняй заструменіць.
Ну і дражніць хмелем!
Жменяй сыпіць жарты:
Справім мы вясельле…
Гэй-жа, песьню жар ты!