НЕШТА ЧУЮ…
Нешта чую, штось сэрца гаворыць І шапоча, бы вецер бярозцы: Дарам кінуў ты кветак сузор‘і, Дарам кінуў палеткі у росах.
І шапоча, бы вецер бярозцы, І шуміць кроў у жылах, як лісьце… Дарам кінуў палеткі у росах, Дзе зьбіраў ты праменьні калісьці.
І шуміць кроў у жылах, як лісьце; Сэрца марыць жытнёвым прасьцягам, Дзе зьбіраў я праменьні калісьці, Ахмяляўся нэктарам жыцьця!..