Старонка:Звон вясны (1926).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

ТРЫОЛЕТ

Пранясьліся па-над краем гусі,
Каб падслухаць ціхі звон касы…
Заігралі прывітаньне гусьлі, —
Пранясьліся па-над краем гусі…
Асталася радасьць у расы
На палёх так мілай Беларусі…
Пранясьліся па-над краем гусі,
Каб падслухаць ціхі звон касы…