А у смутку задумнага лесу Марыў шчасьцем каханьня салоўка… Месяц кудры над рэчкаю зьвесіў, Нахіліла бярозка галоўку…
Нахіліла бярозка галоўку, Думы-чары на луг асыпала, Вышывала палі руньню-шоўкамі, Завівала расу у каралі…
Завівала расу у каралі, Прыбірала брыльлянтамі неба… Рыбкі срэбрам у хвалях міргалі, Засьцілаў берагі пухам лебедзь…
Засьцілаў берагі і лагчыны… Вецер плаваў у хвалях жытнёвых… Мы спаткаліся ў ночы з дзяўчынай, Частаваліся хмелем мядовым.