Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

НУ, ЗАСЬМЕЙСЯ…

Ну, засьмейся, засьмейся ты, сэрца,
Сваім сьмехам са мной падзяліся!
Няхай ведаюць ўсе, што жывецца
Мне цяпер весялей, як калісь.

Я калісь-то часамі праз сьлёзы
Выцінаў сваю песьню паволі…
А цяпер, як цьвітуць вербалозы,
Маё сэрца, сябе не няволь!

Як сьмяяцца, дык сьмейся ты шчыра,
А з табой засьмяюся і сам я:
Ўжо мурожацца далі і шыры,
Ўжо вясновая ўсходзіць краса!

І зьвіняць ужо новыя струны,
І хвалюецца новая радасьць.
Дык грымі, маё сэрца, пярунам
Там, дзе сыпаўся холаду град!

1925 г.