Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

ПРАЛЕСКІ

Пралескі! Мілыя пралескі!
Ці ўжо вясна, што вы ўзышлі
Між сьнежных гурбаў ў пералесках
На чуць ацепленай зямлі?

Я рад спаткаць вас добрым словам,
Я рад вітаць вас ад душы,
Бо вы мне —
блізкі госьць вясновы,
Які раскажа мне пра шыр,

Пра вод бурлячых пералівы,
Што пойдуць весела з гары,
Пра лесу шум нецерпялівы,
Пра ласку новае пары.

Пралескі! Мілыя пралескі!
Я рад, я рад бяз меры вам,
Нядарам ў грудзях сэрцу ўсьцешна,
Нядарам ў хмелю галава.

1925 г.