Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

ПРАПЛЫЎ Я ШМАТ

Праплыў я шмат жыцьцёвай плыні,
Прайшоў я шмат шляхоў, дарог…
Ў чужых краёх, ў сваёй краіне
Хадзіў к парогу, за парог.

Мой правадыр — мае надзеі —
За мной ступалі крок у крок.
Сябе я думкай абнадзейваў,
Што я казальнік і прарок.

Прароцтвы гэтыя збыліся,
Збыліся поўнасьцю і ўсе.
Дык вось нядарам я маліўся.
Сустрэчнай праўдзе і красе,

Хоць шлях пяройдзены забыты
Для новых шляхаў і красы, —
Вітаю дзень я сонцам зьліты
І новых песень галасы.

1925 г.