Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

МАЕ НАДЗЕІ

Ад крылатых думак, што ляцяць ў прасторы,
Я чакаю вестак новага жыцьця,
Бо ня дарам зьзяюць так прыгожа зоры,
Бо ня дарам звоняць струны пачуцьця:

І ня дарам сэрцу ёсьць дзе ў грудзях біцца —
Многа там прывольля, каб зьвінець, гучаць.
Вось таму і шчасьце кожнай ноччу сьніцца,
Што душа раджае многа новых чар,

Ужо ясьнеюць вочы, абсыхаюць сьлёзы,
Навальніц бязьвер'я нікнуць халады.
Распусьцілі лісьце белыя бярозы,
Дзе мае ступалі некалі сьляды.

Ўжо ўбіраюць шлях мой новыя ўзоры
І квяцісты сьцеле мураўка дыван,
І блішчыць мне сонца і, сьмяюцца зоры,
Хочуць нібы ў госьці да сябе зазваць.

1923 г.