Старонка:Зорнасьць (1927).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

Яны ў смутку мяне пакідалі,
Аддавалі пачуцьці другім.
А цяпер мяне радуюць далі,
Стала блізкім мне ўсё, дарагім.

У дзве рэчкі чутны пералівы,
Дзесь-то песьні чутны дзяўчат.
Сёньня ўсе, як і я, шчасьлівы
І ня хоча ніхто маўчаць.

1926 г.

|}